БЕЛ Ł РУС

Домрачава можа паехаць сёлета на «Еўрабачанне» ад Беларусі?

12.02.2014 / 21:50

Алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава можа разам з Тэа выступіць у Капенгагене на «Еўрабачанні-2014». Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Беларусі на міжнародным песенным конкурсе.

«Ідэя нядрэнная, хоць бянтэжыць той факт, што з'яўленне Дашы з вінтоўкай можа злёгку спалохаць гледачоў.

На днях у размове з беларускім хакеістам Аляксандрам Паўловічам мы закранулі тэму паспяховага еўравізійнага тандэму Білан — Плюшчанка. Мы падумалі: а чаму б нам не звязаць песню «Cheesecake» з хакейнай тэматыкай, аб'яднаць «Еўрабачанне» і ЧС ў адну падзею?

Вядома, гэта ўсё жарты! Не ведаю, наколькі было б правільна выходзіць на сцэну на каньках ў форме беларускай зборнай.

У такім выпадку ўсё трэба рабіць вельмі правільна і тонка. Хоць для падтрымкі нашай каманды гэта было б у плюс».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула