БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік БПЦ Павел прыняў кіраўнікоў ЛДПБ Гайдукевічаў ды пажадаў ім Божай дапамогі ФОТАФАКТ

14.02.2014 / 19:37

Nashaniva.com

14 лютага ў Мінскім епархіяльным упраўленні Патрыяршы экзарх усёй Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел прыняў старшыню Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргея Гайдукевіча.

church.by

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел адказны сакратар Упраўлення справамі Беларускай праваслаўнай царквы архімандрыт Антоній (Даронін) і члены кіруючага складу Ліберальна-дэмакратычнай партыі, паведамляе сайт БПЦ.

Сяргей Гайдукевіч падзякаваў Патрыяршаму Экзарху за магчымасць сустрэцца і пазнаёміў яго з гісторыяй і прынцыпамі Ліберальна -дэмакратычнай партыі. Таксама Сяргей Васільевіч адзначыў, што многія сябры партыі з'яўляюцца праваслаўнымі вернікамі і з глыбокім павагай ставяцца да Мітрапаліта Паўла.

Уладыка падзякаваў Сяргею Гайдукевічу за цёплыя словы і адзначыў, што Праваслаўная царква не ўдзельнічае ў дзейнасці палітычных арганізацый, але заўсёды разглядае іх членаў як сваю паству. Уладыка Экзарх падкрэсліў, што адкрыты да дыялогу з усімі людзьмі, настроенымі на стварэнне і мірнае развіццё беларускага грамадства. Таксама Яго Святасць распавёў прысутным аб прынцыпах работы Сусветнага рускага народнага сабора.

У завяршэнне сустрэчы Мітрапаліт Павел павіншаваў Сяргея Гайдукевіча і сябраў партыі з дваццацігоддзем партыі і пажадаў ім Божай дапамогі ў працах, накіраваных на стварэнне і дабрабыт беларускага народа. Затым бакі абмяняліся памятнымі падарункамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула