БЕЛ Ł РУС

Беларусь у медальным заліку Алімпіяды абагнала Расію: табліца

14.02.2014 / 21:56

Nashaniva.com

Беларуска Ала Цупер - алімпійская чэмпіёнка, bigpictureru

Пасля таго, як Ала Цупер заваявала золата ў лыжнай акрабатыцы, Беларусь абагнала Расію ў медальным заліку (лічыцца па залатых медалях). У Беларусі — тры залатыя ўзнагароды (дзве Домрачавай, адна — Цупер), і адна бронза (Надзеі Скардзіна).

У Расіі, праўда, болей усіх узнагародаў (2+5+5), але прынята лічыць менавіта па залатых.

КраінаЗолатаСрэбраБронзаУсяго
Германія 7 2 1 10
Швейцарыя 5 1 1 7
Канада 4 5 2 11
Нарвегія 4 3 6 13
ЗША 4 3 6 13
Галандыя 4 3 5 12
Беларусь 3 0 1 4
Расія 2 5 5 12
Кітай 2 2 0 4
Францыя 2 0 2 4

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула