БЕЛ Ł РУС

Бясплатныя лекі і зніжка на праезд: якія льготы атрымае Герой Беларусі Дар'я Домрачава?

17.02.2014 / 23:08

Nashaniva.com

Біятланістка Дар’я Домрачава, якая выйграла тры залатыя медалі на зімовай Алімпіядзе-2014 у Сочы, атрымала званне Героя Беларусі. Яна першая з жанчын, уганараваных найвышэйшай ступенню адрознення ў краіне.

Герой Беларусі – гэта перадусім статус, пачэснае званне. Але ўганараваныя маюць ад дзяржавы пэўныя льготы і прывілеі. Якія бонусы атрымае Дар’я Домрачава?

1) бясплатнае забеспячэнне лекамі, якія выдаюцца па рэцэптах у межах спісу асноўных лекавых сродкаў;

2) бясплатны выраб і рамонт зубных пратэзаў у дзяржаўных стаматалагічных паліклініках;

3) атрыманне грашовай дапамогі на аздараўленне;

4) бясплатны праезд у гарадскім і прыгарадным транспарце, а аднойчы на год — па ўсёй краіне;

5) 50%-ную зніжку на праезд міжгароднім транспартам з 1 кастрычніка па 15 мая;

6) вызваленне ад платы за тэхнічнае абслугоўванне і карыстанне 20 м2 жытла;

7) аднаразовую бясплатную ўстаноўку стацыянарнага тэлефона;

8) бясплатнае карыстанне стацыянарным тэлефонам (апроч міжгародніх і міжнародных размоў).

Такія самыя льготы маюць Героі СССР, Героі Сацыялістычнай працы і некаторыя іншыя катэгорыі грамадзянаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула