БЕЛ Ł РУС

МЗС Беларусі заклікаў украінцаў да цывілізаванага дыялогу

18.02.2014 / 20:40

Міністэрства замежных спраў Беларусі выступае за ўрэгуляванне палітычнага крызісу ў Украіне шляхам цывілізаванага дыялогу. Пра гэта гаворыцца ў каментары начальніка ўпраўлення інфармацыі - прэс-сакратара МЗС Беларусі Дзмітрыя Мірончык адносна падзеяў ва Украіне.

«Беларусь не могуць не хваляваць падзеі, што адбываюцца ў суседняй Украіне, з якой нас звязваюць даўнія і цесныя повязі дружбы, — адзначыў прэс-сакратар. — Беларускі бок з вялікай трывогай успрыняў абвастрэнне становішча ў цэнтры Кіева 18 лютага. Лічым недапушчальнымі радыкальныя, супрацьпраўныя метады вырашэння ўнутрыпалітычных рознагалоссяў».

«Мы па- ранейшаму выступаем за ўрэгуляванне палітычнага крызісу ў Украіне шляхам цывілізаванага дыялогу пры безумоўным выкананні прынцыпаў вяршэнства закона і без якога-небудзь ўмяшання звонку», — падкрэсліў Мірончык.

Ён выказаў надзею на «больш хуткую стабілізацыю сітуацыі ў краіне і прыняцце ўзважаных рашэнняў у інтарэсах ўкраінскага народа».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула