БЕЛ Ł РУС

Паплечніца Януковіча агучыла ўльтыматум да ўкраінскай апазіцыі

18.02.2014 / 21:36

Запланаваная на сераду сустрэча прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча з лідарамі апазіцыі адбудзецца пасля таго, як у Кіеве спыніцца ўзброенае супрацьстаянне.

Пра гэта ў каментары Радыё Свабода сказала дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Ганна Герман.

«Перамовы адбудуцца, толькі калі спыняцца метады барацьбы, калі апазіцыя прыбярэ людзей са зброяй з вуліц і калі адновіцца спакой у краіне. Тады трэба садзіцца за стол перамоваў», — адзначыла яна.

«Трэба дамаўляцца. Тое, што робіць цяпер апазіцыя, заклікаючы далей да ўзброенага супрацьстаяння, — гэта вялікае злачынства супраць украінскага народа і ўкраінскай дзяржавы», — заявіла Герман.

«Лідары апазіцыі павінны апамятацца і спыніць весці людзей на кровапраліцце», — дадала яна.

Паводле яе слоў, прэзідэнт Украіны «заклікаў і заклікае да таго, каб вярнуцца да мірных перамоваў, каб вярнуць у краіну спакой і спыніць кровапраліцце».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула