БЕЛ Ł РУС

Другі начны штурм адбіты, лічба забітых дэманстрантаў дасягнула 20

19.02.2014 / 02:53

Nashaniva.com

На Майдане застаецца каля 10 тысяч чалавек. Супрацьстаянне працягваецца на вуліцы Хрышчацік з боку Еўрапейскай плошчы. Але найбольш драматычнае змаганне ідзе з агнём у 9-павярховым будынку прафсаюзаў.

Паводле інфармацыі медыкаў Майдану, лічба забітых дэманстрантаў дасягнула 20. Чатыры целы прынеслі ў Міхайлаўскі праваслаўны сабор. Яны загінулі пры абароне будынку прафсаюзаў, дзе месціўся Штаб нацыянальнага супраціву. У аднаго з трупаў адарвала руку.

Палоненых і параненых беркутаўцаў правялі за сцэну Майдану. Ім аказваюць медычную дапамогу. 

Жывая трансляцыя паказвае параненага ў страшным стане — беркутаўца з выбітым вокам. У яго ў руках разарвалася граната, паведамляюць СМІ. Чакаюць «хуткую дапамогу».

У Львове БТР спрабаваў прарваць блакаду дэманстрантаў, не ўдалося. У Львове дэманстранты захапілі будынак упраўлення СБУ.

У Белай Царкве (Кіеўская вобласць), дзе жыў Міхал Жызнеўскі, 150 чалавек ідуць на штурм упраўлення міліцыі.

Такія весткі з Украіны па стане на 2.50 ночы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула