БЕЛ Ł РУС

Яцанюк, Клічко: Перамовы з Януковічам праваліліся, ён хоча «ачысціць Майдан»

19.02.2014 / 05:31

Nashaniva.com

Лідар фракцыі «Бацькаўшчына» Арсеній Яцанюк заявіў, што перамовы з прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам праваліліся

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні журналіста Святаслава Цеголка, якое ён размясціў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«Яцанюк: перамовы ў Януковіча скончыліся нічым. Ён не гатовы адводзіць войскі Дэпутаты ад апазіцыі кажуць, за сталом гучала пагроза прыцягнуць да адказнасці ўсіх кіраўнікоў апазіцыі. Януковіч лічыць, што апазіцыя не прытрымліваецца дамоўленасцей», — напісаў журналіст.

Пасля сустрэчы з прэзідэнтам Віталь Клічко заявіў, што Януковіч не здольны рэальна ацэньваць тое, што адбываецца ў краіне.

«На жаль нічога добрага з перамоваў я не прынёс. Я пайшоў, бо я прапанаваў, спынення супрацьстаяння да заканчэння перамоў.

Прэзідэнт сказаў, што толькі адно выйсце — гэта пакінуць, ачысціць Майдан і ўсе павінны пайсці дадому», - сказаў Клічко.

«Гэта ўсё. На жаль, я быў вельмі здзіўлены», - дадаў ён.

«Януковіч абсалютна неадэкватна рэагуе на сітуацыю.

Усё, пра што ён казаў — гэта пра тое, каб лідары апазіцыі заклікалі людзей на Майдане спыніць супрацьстаянне і скласці зброю», — прыводзяцца словы Клічко сайты партыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула