Сілавікі бяруць у кола Майдан, але міліцыя сабатуе загад аб перакрыцці дарог
Сілавікі бяруць у кола Майдан — міліцыя наступала з Міхайлаўскай плошчы ў Кіеве, але адступіла назад.
Цяпер да Майдану можна прайсці з боку Бесарабскай плошчы, а таксама з боку Міхайлаўскай плошчы.
У той жа час міліцыя сабатуе загад аб перакрыцці ўездаў у Кіеў. Жытомірская траса не перакрыта. На Адэскай трасе адна з палос застаецца адкрытай, міліцыя выбарачна правярае машыны.