Мінздароўя: Падчас сутычак у Кіеве загінулі 25 чалавек
У ходзе сутыкненняў пратэстоўцаў і праваахоўнікаў у Кіеве па стане на 6.00 серады загінулі 25 чалавек, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Украіны.
«Памерлі 25 чалавек: восем з іх — пасля шпіталізацыі ў гарадскія ўстановы аховы здароўя (у тым ліку журналіст газеты «Весці»), чатыры — у шпіталі МУС, 13 загінулых былі дастаўлены ў Кіеўскае гарадское клінічнае бюро судова-медыцынскай экспертызы», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ведамства.