БЕЛ Ł РУС

Львоўская Народная рада ўзяла вобласць у свае рукі

19.02.2014 / 12:17

Львоўская Народная рада ўзяла на сябе ўсю адказнасць за лёс вобласці і падпарадкавала сабе ўсе выканаўчыя органы.

Пра гэта гаворыцца ў звароце, апублікаваным на сайце аблрады.

Львоўскія дэпутаты заявілі, што ў Кіеве «рэжым пачаў адкрытыя баявыя дзеянні супраць народа».

«Выконваючы волю грамады Львоўшчыны, выканаўчы камітэт Львоўскай абласной рады — Народная Рада бярэ на сябе ўсю паўнату адказнасці за лёс краю і грамадзян», — гаворыцца ў звароце.

У склад выканаўчага камітэта Львоўскай абласной рады — Народнай Рады на чале са старшынёй, кіраўніком Штаба Нацсупраціву Пятром Калодзіем, увайшлі прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, Самаабароны, іншых аб'яднанняў актывістаў, грамадскія дзеячы, вядомыя вучоныя.

Галоўнай задачай Народнай Рады «з'яўляецца падтрыманне жыццезабеспячэння і правапарадку на тэрыторыі вобласці, садзейнічанне ў адпраўцы актывістаў у Кіеў, забеспячэння кіеўскага Майдана ўсім неабходным».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула