БЕЛ Ł РУС

Беларускіх чэмпіёнаў Алімпіяды будуць забіраць з Сочы на прэзідэнцкім самалёце

19.02.2014 / 15:28

ЗП

Такое распараджэнне сёння аддаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Гэта прагучала ў эфіры тэлеканала «Беларусь-1».

Апроч уласна спартсменаў на самалёце плануюць забраць з Сочы «трэнераў, спецыялістаў, урачоў, масажыстаў».

«Каб сустракалі не толькі кветкамі, - загадаў кіраўнік дзяржавы. – І пра трэнераў не забываліся. Калі ў біятлоне дасягненні самой Домрачавай, то ў фрыстайле – трэнера Казекі. Гэта прафесар сусветнага ўзроўню».

Трохразовую алімпійскую чэмпіёнку Дар’ю Домрачаву, дарэчы, трэніруе немец Клаус Зібер, а лыжы змазвае нарвежскі спецыяліст Івар Міхал Улеклейв.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула