БЕЛ Ł РУС

У Доме прафсаюзаў у Кіеве знаходзяць абгарэлыя целы? Штаб супраціву абвяргае інфармацыю

19.02.2014 / 21:17

дададзена

У Міхайлаўскі сабор у Кіеве медыкі прынеслі абгарэлае цела актывіста. Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, яго знайшлі ў згарэлым у ноч на 19 лютага Доме прафсаюзаў.

Цела абгарэла да непазнавальнасці, так што нават нельга вызначыць пол чалавека. Па словах медыкаў, гэта не адзінае абгарэлае цела, знойдзенае ў Доме прафсаюзаў.

Пазней прэс-служба Штаба нацсупраціву распаўсюдзіла паведамленне, што ў Доме прафсаюзаў падчас пажару, які адбыўся ў ноч на 19 лютага, ніхто не пацярпеў.

«Разам з тым, на некаторых інтэрнэт-сайтах з'яўляюцца паведамленні пра нібыта наяўнасці ахвяр у час пажару. Такія паведамленні не адпавядаюць рэчаіснасці», — гаворыцца ў заяве.

Раней міністр аховы здароўя Украіны Раіса Багатырова паведаміла пра 26 загінулых у сутыкненнях 18 лютага. Дзесяць з іх — супрацоўнікі МУС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула