БЕЛ Ł РУС

Банк Еўрасаюза згарнуў працу ва Украіне ў знак пратэсту

19.02.2014 / 22:52

Заснаваны краінамі — сябрамі ЕС Еўрапейскі інвестыцыйны банк (European Investment Bank, EIB) заявіў у сераду, што замарожвае дзейнасць ва Украіне пасля таго, як тут загінулі 26 чалавек за самы крывавы дзень у яе постсавецкай гісторыі.

«Паколькі сітуацыя развіваецца па такім жорсткім сцэнары, было б палітычна памылковым сігналам і безадказным… працягваць бізнес ва Украіне», — сказаў журналістам прэзідэнт банка Вернер Хоер.

Іншы еўрапейскі інстытут развіцця, ЕБРР, заявіў, што не прыпыняе аперацыі ва Украіне, але сканцэнтруецца на дапамозе прыватнаму сектару, а не дзяржаўным установам.

Еўракамісія заявіла, што краіны блока спадзяюцца неўзабаве ўзгадніць кропкавыя санкцыі ў дачыненні да асоб, адказных за гвалт ва Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула