БЕЛ Ł РУС

Харкаўскі з'езд паабяцаў аднавіць парадак на Украіне

22.02.2014 / 15:04

Удзельнікі з'езда дэпутатаў паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў Украіны і Крыма сёння паабяцалі ўзяць на сябе адказнасць за забеспячэнне канстытуцыйнага парадку ў краіне. Як паведамляе РІА Навіны, гэта сказана ў рэзалюцыі з'езду, які праходзіць у Харкаве.

Таксама ўдзельнікі мерапрыемства заявілі, што сумняваюцца ў легітымнасьці і добраахвотнасці рашэнняў, якія ў апошнія дні прыняла Вярхоўная рада. Намеснік кіраўніка фракцыі Партыі рэгіёнаў у Вярхоўнай Радзе Алег Цароў, які выступіў на з'ездзе, назваў тое, што адбываецца ў Кіеве, «узброеным захопам улады».

На з'ездзе таксама выступілі мэр Харкава Генадзь Кернес і губернатар Міхаіл Добкін, якія заклікалі да міру і паабяцалі захаваць Украіну адзінай.

Разам з тым адзін з дэлегатаў, старшыня харкаўскай грамадскай арганізацыі «Апора» Яўген Жылін, папрасіў мясцовых уладаў стварыць народныя дружыны і узброіць іх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула