БЕЛ Ł РУС

Януковіч падаў у адстаўку? У Кіеве і Харкаве сотні тысяч святкуюць на вуліцах 

22.02.2014 / 15:54

Nashaniva.com

Людское мора на Майдане, рака людзей плыве ў палац Януковічаў у Міжгор'е, дзясяткі тысяч людзей атачылі Палац спорту ў Харкаве, дзе сабраліся рэгіяналы. Пануе эйфарыя. 

З'явілася інфармацыя, што Віктар Януковіч падаў у адстаўку. З хвіліны на хвіліну чакаецца афіцыйнае абвяшчэнне яго заявы ў Вярхоўнай Рады.

Неймавернае адбываецца на нашых вачах.

Пры гэтым дзясяткі тысяч людзей у Кіеве, Львове, ва ўсёй Украіне дысцыплінавана і самаарганізавана ахоўваюць дзяржаўныя будынкі. Дэпутаты суправаджаюць байцоў спецназа з Кіева дахаты. У Вярхоўнай Радзе дасягаюць кампрамісу за кампрамісам, да апазіцыі далучыліся каля ста дэпутатаў з былой Партыі рэгіёнаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула