БЕЛ Ł РУС

Парашэнка, Яцанюк і Цімашэнка — кандыдаты на пасаду прэм'ера Украіны

23.02.2014 / 11:20

У Вярхоўнай Радзе Украіны абмяркоўваюць тры кандыдатуры на пасаду прэм'ер-міністра: Пятра Парашэнкі, Юліі Цімашэнкі і Арсенія Яцанюка.

Пра гэта ў інтэрв'ю журналістам паведаміў народны дэпутат ад «Бацькаўшчыны» Мікалай Таменка.

Ён не выключыў, што сёння ў ВР будзе створана кааліцыя, а пасля яе стварэння будзе прынята рашэнне па кандыдатуры прэм'ер- міністра Украіны.

У той жа час ён дадаў, што кандыдатура Сяргея Цігіпка на пасаду прэм'ер-міністра не абмяркоўваецца, бо няма шанцаў, што яго падтрымаюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула