БЕЛ Ł РУС

Брытанія прапанавала дапамогу Украіне

24.02.2014 / 9:36

Вялікабрытанія прапанавала фінансавую дапамогу ў рамках міжнароднага пакета выратавання для Украіны.

Міністр фінансаў Джордж Осбарн сказаў, што Вялікабрытанія і іншыя краіны гатовыя фінансава дапамагчы аднаўленню Украіны пасля крывавых падзей мінулых тыдняў і гвалту, у выніку чаго загінулі прынамсі 88 чалавек і сотні атрымалі раненні.

Міністр фінансаў ЗША Джэк Лью ў сваю чаргу заклікаў Украіну як мага хутчэй пачаць перамовы з Міжнародным валютным фондам па фінанасавай дапамозе, як толькі будзе сфармаваны новы ўрад.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула