БЕЛ Ł РУС

У Ельску будуць судзіць актывістаў «Маладога фронту», якіх затрымалі на мяжы з Украінай

24.02.2014 / 10:30

У Ельску 24 лютага адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў актывістаў «Маладога фронту» Мікалая Дземідзенкі і Змітра Крамянецкага.

Абодва абвінавачваюцца ў дробным хуліганстве на падставе арт. 17.1 КоАП. 

Актывістаў, якія адпраўляліся ў Кіеў 22 лютага, спынілі ўкраінскія пагранічнікі і без тлумачэння прычын паставілі ў іх пашпартах адзнакі, якія забараняюць уезд у краіну тэрмінам на пяць гадоў. Затым Дземідзенку і Крамянецкага перадалі беларускаму боку, потым даставілі ў Ельск — у найбліжэйшы райаддзел міліцыі. Там у дачыненні да іх і былі складзены адміністрацыйныя пратаколы. У РАУС актывісты будуць знаходзіцца да суда.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула