БЕЛ Ł РУС

Двойчы за ноч бамжы ледзь не спалілі адзін і той жа дом у Полацку

24.02.2014 / 14:29

КМ

Ніхто не пацярпеў.

Як паведамілі ў МНС, першы сігнал пра задымленне ў пад’ездзе дома па вуліцы Ф. Скарыны, 39 паступіў каля 22 гадзіны 22 лютага. Калі прыехалі пажарныя, у падвале трэцяга пад’езда гарэў матрац, ішоў моцна дым. З падвала вынеслі 50-гадовага бамжа: атруціўся ўгарным газам, але застаўся жывым.

Праз дзве гадзіны пажарных выклікалі зноў у той жа дом: з падвала ішоў дым. Выратавальнікі вынеслі двух непрытомных бамжоў. Шпіталізаваныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула