БЕЛ Ł РУС

Украінская біржа спыніла працу, так імкліва рванулі ўверх каціроўкі

24.02.2014 / 15:58

Nashaniva.com

Індэкс дасягнуў ўзроўню верасня 2012 года.

Украінская біржа спыніла таргі на фондавым рынку ў сувязі з ростам значэння індэкса ўкраінскіх акцый больш чым на 15%.

Да 14.30 індэкс павялічыўся амаль на 17%, да 1092,36 пункта. Такога высокага значэння не было з верасня 2012 года

Таргі адновяцца па абедзе, паведамляе lb.ua.

Рост на біржы паказвае, што бізнэс-колы пазітыўна ацэньваюць сітуацыю ва Украіне пасля звяржэння Януковіча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула