БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі сітуацыю ва Украіне

24.02.2014 / 19:18

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 24 лютага абмеркавалі сітуацыю ва Украіне, паведаміла прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.

«Прэзідэнты Беларусі і Расіі абмеркавалі сітуацыю ва Украіне і яе значэнне для дзвюх краін», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Падчас размовы Лукашэнка таксама павіншаваў Пуціна « з бліскучымі вынікамі выступлення расійскіх спартсменаў на Алімпіядзе ў Сочы».

«У сваю чаргу прэзідэнт Расіі павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з велізарным поспехам алімпійскай зборнай Беларусі», — паведамляе прэс-служба.

Пуцін і Лукашэнка ў гутарцы «закранулі актуальныя тэмы двухбаковага супрацоўніцтва».

Па чыёй ініцыятыве адбылася тэлефонная размова, прэс-служба не ўдакладняе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула