БЕЛ Ł РУС

Кіраўніка Чаркаскай вобласці Украіны падазраюць у буйных крадзяжах

25.02.2014 / 10:53

Nashaniva.com

Старшыня Чаркаскай абласной адміністрацыі Украіны Сяргей Тулуб падазраецца ў прысваенні дзяржаўных грошай у асабліва буйным памеры.

Пра гэта паведамляе УНП са спасылкай на пракуратуру рэгіёна.

Таксама пракуратура расследуе справу аб крадзяжах чыноўнікамі адміністрацыі вобласці больш за $15 млн пры правядзенні тэндарных закупак на будаўніцтва аб'ектаў сацыяльнай і медыцынскай інфраструктуры.

У цяперашні час кіраўнік Чаркаскай абласной адміністрацыі абвешчаны ў вышук.

Раней выканальнік абавязкаў кіраўніка МУС Украіны Арсен Авакаў звольніў начальніка Чаркаскага абласнога глаўка МУС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула