БЕЛ Ł РУС

У Фінляндыі назіраюць унікальную прыродную з'яву — «ледзяныя кветкі» ФОТАФАКТ

25.02.2014 / 20:26

Дзівосная прыродная з'ява — « ледзяныя кветкі » — трапляецца ў прыродзе досыць рэдка. Для таго, каб яны ўтварыліся, неабходна супадзенне некалькіх фактараў надвор'я.

Існуе два асноўныя спосабы іх з'яўлення. Першы — вада з празмерна вільготнага паветра кандэнсуецца ў выглядзе крышталяў на астуджанай паверхні лёду. Напрыклад, гэтак жа ўзнікае іней. Іншы спосаб — з салёнай вады, якая падымаецца па порах лёду, утвараюцца крышталі солі.

Дарэчы, здаралася, калі такія ўтварэнні дасягалі 15 см у дыяметры. Навукоўцы лічаць, што іх велічыня залежыць ад хуткасці змены тэмпературы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула