БЕЛ Ł РУС

Жанчына атрымала цяжкія траўмы, трапіўшы пад электракар

26.02.2014 / 13:27

У Магілёве з цяжкімі траўмамі шпіталізавана работніца завода «Электрарухавік», на якую наехаў электракар. 

Няшчасны выпадак здарыўся 24 лютага ў адным з заводскіх цэхаў. Жанчына 1966 года нараджэння трапіла пад электракар, у выніку чаго атрымала траўму галавы і шматлікія пераломы. У стане непрытомнасці яна шпіталізавана ў Магілёўскую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. 

Праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула