БЕЛ Ł РУС

Радыяцыя валіцца зь нябёсаў

19.10.2007 / 9:21

Nashaniva.com

У Нясвіскім раёне зь невядомага самалёта быў скінуты радыяцыйны цыліндар.

На незвычайную знаходку натрапіў у Нясвіжскім раёне каля пасёлка Альба грыбнік. У лесе ляжаў металічны прадмет цыліндрычнай формы памерам 20 на 8 сантыметраў са знакам радыяцыйнай небяспекі і надпісам «Радыяцыя».

Мужчына паведаміў пра знаходку ў міліцыю. З Нясвіжу прыехалі міліцыянты і супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, гэты ўчастак лесу быў узяты пад ахову. Пакуль ішло расследаванне, цыліндр праляжаў у нясвіжскім лесе яшчэ два дні.

Нарэшце прыбыла спецыялізаваная група, якая і вывезла яго ў месца пахавання.

Цяпер праваахоўныя органы спрабуюць высветліць, адкуль з’явіўся радыяцыйны цыліндр. Паводле папярэдняй версіі, упасці ён мог толькі з самалёта.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Нясвіж

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула