БЕЛ Ł РУС

Яцанюк: У казне Украіны засталося $450 тысяч

27.02.2014 / 15:59

Золатавалютныя рэзервы нацыянальнага банка Украіны знізіліся да $15 мільярдаў, а рэшткі на адзіным рахунку дзяржаўнай казначэйскай службы — $450 тысяч.

Пра гэта заявіў кандыдат на пасаду прэм'ер-міністра Украіны Арсеній Яцанюк. Па яго словах, «казна ва Украіне разрабаваная і пустая».

«Золатавалютныя рэзервы Украіны, якія складалі тры гады таму 37 млрд даляраў, упалі да адзнакі 15 млрд даляраў», — сказаў Яцанюк.

Папярэдняя ўлада, як падкрэсліў Яцанюк, вывела на афшорныя рахункі $70 мільярдаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула