БЕЛ Ł РУС

Беларускую спадчыну аднаўляюць палякі

1.03.2014 / 11:29

Ганна Бадзяка, Ірына Арахоўская

У адрозненне ад шматлікіх нашых помнікаў архітэктуры унікальны касцёл у Воўчыне ўзнаўляюць па ўсіх правілах рэстаўрацыі.

Унікальны касцёл — апроч Воўчына, што ў Камянецкім раёне, храмы з такой архітэктурай ёсць толькі ў Італіі і Германіі — мог ператварыцца на руіны, як і шмат якія іншыя помнікі. За савецкім часам у ім захоўвалі паліва і калгасныя ўгнаенні. У касцёла абрынуўся дах, частка сценаў.

яць год таму за яго аднаўленне ўзяўся польскі рэстаўратар і архітэктар Віктар Вільк. Зараз касцёл – прынамсі звонку – амаль адноўлены.

 «Я імкнуся зрабіць усё як мага хутчэй. Гэта мая апошняя праца. Здароўе пагаршаецца з кожным месяцам», — кажа пан Віктар. Гэты чалавек, які ўсе сілы і час прысвячае рэстаўрацыі ў Воўчыне, аднавіў у Беларусі не адзін архітэктурны помнік.

Цяпер працы ў Воўчыне прыпыненыя на зіму. З надыходам вясновага цяпла яны адновяцца.

Чаму мы самі не ратуем нашую спадчыну? І што прымушае замежных спецыялістаў укладаць усе сілы ў аднаўленне касцёла ў беларускім мястэчку?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула