Крыніцы: Карабель ЧФ Расіі даставіў у Севастопаль яшчэ каля 700 спецназаўцаў
Вялікі дэсантны карабель Чарнаморскага флоту Расіі «Мікалай Фільчанкаў» даставіў у Севастопаль яшчэ каля 700 узброеных людзей, як мяркуецца, падраздзяленні ПДВ Расіі.
Пра гэта УНІАН стала вядома ад вайсковай крыніцы ў Севастопалі.
Па інфармацыі суразмоўцы агенцтва, швартоўка карабля праведзена сёння ноччу ў бухце Казачай, дзе дыслакуецца брыгада марской пяхоты ЧФ РФ.
Паводле крыніцы, усяго за апошнія дні ў Крым з Расіі перакінутыя больш за 6 тыс. войскаў спецназа. Падраздзялення раскіданыя па розных раёнах Крыма і Севастопаля.
Ноч з пятніцы на суботу ў Крыму ў цэлым прайшла спакойна.