БЕЛ Ł РУС

Беларускую спадчыну аднаўляюць палякі

2.03.2014 / 12:38

Ганна Бадзяка, Ірына Арахоўская

У адрозненні ад шматлікіх нашых помнікаў архітэктуры унікальны касцёл у Воўчыне ўзнаўляюць па ўсіх правілах рэстаўрацыі. 

Унікальны касцёл – апроч Воўчына храмы з падобнай архітэктурай ёсць толькі ў Італіі і Германіі – мог перетварыцца на руіны, як і шмат якія іншыя нашыя помнікі. За савецкім часам у ім захоўвалі паліва і калгасныя ўгнаенні. У касцёла абрынуўся дах, частка сценаў. Пяць год таму за яго аднаўленне ўзяўся польскі рэстаўратар і архітэктар Віктар Вільк. Зараз касцёл – прынамсі звонку – амаль адноўлены.

«Я імкнуся зрабіць усё як мага хутчэй. Гэта мая апошняя праца. Здароўе пагаршаецца з кожным месяцам», - кажа пан Віктар. Гэты чалавек, які усе сілы і час прысвячае рэстаўрацыі ў Воўчыне, аднавіў у Беларусі не адзін архітэктурны помнік.

Зараз працы ў Воўчыне прыпыненыя на зіму. З надыходам вясновага цяпла яны адновяцца.

Чаму мы самі не ратуем нашую спадчыну? І што прымушае замежных спецыялістаў укладаць усе сілы ў аднаўленне касцёла ў беларускім мястэчку?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула