БЕЛ Ł РУС

Крымскія татары пачалі стварэнне атрадаў самаабароны

1.03.2014 / 17:15

Nashaniva.com

Крымскія татары пачалі патруляваць кварталы, дзе яны шчыльна пражываюць.

Сёння ў цэнтры Сімферопалі была збіта здымачная група крымскататарскага тэлеканала АТР. Яны спрабавалі зняць страляніну, якую ўчынілі штурмавікі ў расійскай ваеннай форме.

Крымскія татары, аднак, не маюць зброі. Украінскія сілавыя структуры не паспелі раздаць узбраенне, што знаходзіліася ў іх распараджэнні. Украінскія часці памежных войск і супрацьпаветранай абароны ў Крыме былі заблакаваныя расійскімі дэсантнікамі, паведамляе АТР.

Калі ўчора расійская ваенная тэхніка перасоўвалася без нумарных знакаў, сёння яна рухалася ўжо з расійскмі нумарамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула