БЕЛ Ł РУС

Расійскі Першы канал адмяніў жывую трансляцыю «Оскара», запрашае ў ранішні эфір палітыкаў

2.03.2014 / 17:31

Расійскі кінакрытык Юрый Гладзільшчыкаў абвясціў пра тое, што трансляцыя штогадовай кінапрэміі «Оскар» на «Першым канале» (Расія) адменена. Пра гэта ён напісаў у сябе ў фэйсбуку. Гладзільшчыкаў меўся ехаць весці трансляцыю, але яму сказалі, што прыязджаць не трэба.

На пытанне «наогул не будзе трансляцыі?», яму на «Першым канале» адказалі: «Ну так, наогул не будзе. Для ранішняга эфіру збіраюць палітыкаў».

«Першы канал» павінен быў паказаць прамую трансляцыю «Оскара» 3 сакавіка ў 4:00 па Маскве, аднак цяпер на гэты час пастаўлены дакументальны фільм «Юрый Нікалаеў: не магу без ТВ».

У сваю чаргу, «Першы канал » у сябе на сайце паведаміў, што трансляцыя «Оскара» будзе паказаная, але ў 0.30, 4 сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула