БЕЛ Ł РУС

У Бахчысараі жаночая крымскататарская сотня разагнала расійскіх штурмавікоў

2.03.2014 / 18:20

Nashaniva.com

Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку Айдэр Муждаба — кіраўнік цэнтра ўсходнееўрапейскіх ініцыятываў «Бахчысарайская стратэгія».

«З Бахчысарайскай перадавой. У Бахчысараі размешчаныя дзве вайсковыя часткі Украіны. Група людзей прыйшла да вайскоўцаў і выставіла ультыматум — зняць украінскі сцяг і падняць расейскі. Украінскія вайскоўцы адмовіліся. Пасля чаго незразумелая група пачала патруляваць ўваход у вайсковую частку. Атрымаўшы гэтую інфу, крымскататарскія жанчыны самаарганізаваліся выйсці на падтрымку ўкраінскіх салдатаў. Праўда пакуль ішоў абзвон, невядомая групоўка разбеглася. Але жанчыны вырашылі і далей самаарганізавацца.

Выснова —у Бахчысараі маем першую жаночую крымскататарскую сотню. Украінскія салдаты застаюцца верныя Украіне», — напісаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула