БЕЛ Ł РУС

Памежны камітэт Беларусі абвяргае чуткі пра закрыццё мяжы з Украінай

3.03.2014 / 10:25

Nashaniva.com

Беларускія пункты пропуску на мяжы з Украінай працуюць у штатным рэжыме, заявілі карэспандэнту БелТА у прэс-цэнтры Дзяржпагранкамітэта Беларусі, каментуючы інтэрнэт-публікацыі, што мела месца закрыццё некаторых пунктаў.

«Пункты пропуску працуюць у штатным рэжыме, і ніякіх дзеянняў па закрыцці або блакавання не праводзілася», — падкрэслілі ў памежным ведамстве.

Раней некаторыя СМІ сцвярджалі, што беларускія памежнікі развярнулі аўтобус Мінск — Кіеў. Аднак тады памежнае ведамства таксама абвергла гэту інфармацыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула