БЕЛ Ł РУС

У Расіі заведзена крымінальная справа на лідара ўкраінскага «Правага сектара»

3.03.2014 / 13:28

Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі завяло крымінальную справу ў дачыненні лідара «Правага сектара « Дзмітрыя Яраша.

 Справа заведзена па прыкметах злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 205.2 КК РФ і ч. 2 арт. 280 КК РФ ( публічныя заклікі да ажыццяўлення тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі).

На думку следства, у сваіх выступах Дзмітрый Яраш публічна заклікае антырасійскія сілы да экстрэмісцкіх дзеянняў і тэрору на тэрыторыі Расіі. 

«У бліжэйшы час следства мае намер хадайнічаць аб завочным абранні ў дачыненні да Яраша меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, затым Яраш будзе абвешчаны ў міжнародны вышук», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, раней на старонцы «Правага сектара» ў «вКонтакте» з'явіўся заклік да лідара чачэнскіх баевікоў Доку Умарава падтрымаць Украіну. Пазней, аднак, у арганізацыі заявілі, што зварот з'явілася пасля таго, як старонка «Правага сектара» ў «вКонтакте» і рахунак аднаго з яе адміністратараў былі ўзламаныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула