Цырк з дазволамі
Пікет у падтрымку Казуліна не дазволілі правесьці нават на Бангалоры і ў Карчах (парк 50-годзьдзя Кастрычніка). Адзінае месца ў Менску, дзе дазволена падтрымаць Казуліна — каля цырку Шапіто на вуліцы Арлоўскай.
Аляксандар Казулін |
Мінгарвыканкам задаволіў толькі адну з трох заявак БСДП (Грамада) на правядзенне пікетаў салідарнасці з лідэрам партыі Аляксандрам Казуліным.
Пікет дазволена правесці 24 кастрычніка на пляцоўцы каля колішняга цырку шапіто на вуліцы Арлоўскай, паведамілі ў прэс‑службе партыі.
Мінскія ўлады не дазволілі правесці такія самыя акцыі на плошчы Бангалор — маўляў, там будзе будзе праводзіцца «чарнобыльскі» пікет, і ў парку 50‑годдзя Кастрычніка, бо там «весціся працы па ўборцы тэрыторыі і рамонце паркавага абсталявання».