Макей распавёў пра адрозненні паміж Януковічам і Лукашэнкам: Рахункаў у Лукашэнкі за мяжой няма
Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, які з 27 лютага па 1 сакавіка знаходзіўся з візітам у Латвіі і Літве, заявіў у інтэрв'ю балтыйскаму агенцтву навінаў BNS.
Але, што тычыцца пераносу гэтых з'яў [украінскіх] на тэрыторыю Беларусі, я абсалютна скептычна гляджу на падобнага роду сцверджанні. Чаму? Бо сітуацыя ў Беларусі і сітуацыя ва Украіне радыкальна адрозніваюцца. Я не хацеў бы нікога вінаваціць у гэтай сітуацыі. Але Вы можаце пагутарыць з прадстаўнікамі ўкраінскага бізнесу або з прадстаўнікамі ўкраінскай грамадзянскай супольнасці, і яны Вам раскажуць, якая сітуацыя была ва Украіне. Мне здаецца, што гэты элемент карупцыі, якая як іржа раз'ядае дзяржаву і грамадства, сыграў адну з галоўных роляў ва ўкраінскім палітычным крызісе, акрамя шэрагу іншых памылак, якія былі дапушчаныя кіраўніцтвам Украіны.
У нас такога няма. Рахункаў у нашага прэзідэнта за мяжой няма. Сыны прэзідэнта не займаюцца бізнесам. Карупцыя ў нас, скажам, існуе, але на фоне Украіны яна практычна не заўважна і яна рашуча спыняецца.
Вы можаце са сродкаў масавай інфармацыі пачуць, што літаральна некалькі дзён таму затрыманы кіраўнік канцэрна «Беллегпрам» за нейкі хабар. Да гэтага таксама шэраг кіраўнікоў былі затрыманыя. Праваахоўныя органы ў нас праводзяць вельмі выразную прынцыповую лінію ў духу установак кіраўніка дзяржавы. І я ведаю, што прэзідэнт проста на дух не пераносіць падобнага роду рэчы, калі чынавенства спрабуе зрасціся з бізнесам і зарабіць нейкія дывідэнды на гэтым. Таму з гэтага пункту гледжання мы абсалютна спакойныя. Але, паўтаруся, вядома ж, мы старанна сочым за сітуацыяй і прымем адпаведныя меры для таго, каб нашы мяжы былі бяспечныя.
З нагоды [вызвалення] Бяляцкага няма новай інфармацыі?
Наколькі мне вядома, вывучаюцца абставіны гэтай справы. Я не магу зараз гарантаваць, адказваць за генпракуратуру і за адпаведныя структуры, але абставіны гэтай сітуацыі вывучаюцца.