БЕЛ Ł РУС

Па Украіне гастралюе адна і тая ж трупа «патрыётаў Расіі» ФОТЫ

4.03.2014 / 13:1

Ад імені адэсітаў з расійскімі сцягамі ў Семферопаль прыехалі тыя самыя людзі, якія за дзень да таго штурмавалі Харкаўскую аблдзяржадміністрацыю.

Такую выснову можна зрабіць са стоп-кадраў відэа.

Першае было зробленае падчас падзей 1 сакавіка ў Харкаве, калі расіец з Масквы павесіў расійскі сцяг на будынак Харкаўскай АДА.

 

Другое відэа зробленае ў Сімферопалі, куды «карэнныя адэсіты» прыехалі папрасіць дапамогі і расказаць пра тое, што «народ падняўся супраць фашыстаў» і яшчэ пра тое, што «50% сваёй маёмасці трэба перадаць уладам».

Як паведамлялася адносна нешматлікія, але агрэсіўныя прарасійскія мітынгі прайшлі ў суботу ў Харкаве, у нядзелю — у Луганску і ў панядзелак — у Адэсе. Яны суправаджаліся спробамі штурму абласных адміністрацый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула