БЕЛ Ł РУС

П'яны «замініраваў» метро — станцыя «Купалаўская» не працавала гадзіну

4.03.2014 / 20:23

СМ

На станцыю метро «Купалаўская» не пускаюць пасажыраў, паведамілі «НН» чытачы. Перад уваходам у яе ланцужком стаяць міліцыянты і скіроўваюць людзей на «Нямігу». Пры гэтым «Кастрычніцкая» працуе без зменаў.

Як паведаміў «Нашай Ніве» прэс-сакратар МУС Аляксандр Ластоўскі, а 18.55 да машыніста цягніка метро падышоў яўна нецвярозы мужчына і паведаміў, што на станцыі знаходзіцца падазроны прадмет. Да 19.25 людзі з станцыі былі эвакуяваныя, праводзілася праверка.

Каля 20.30 станцыя зноў запрацавала.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула