БЕЛ Ł РУС

«Адэсітка з Харкава» цяпер стала «бежанкай з Данецка»?

5.03.2014 / 18:04

У расійскім Новачаркаску на мітынгу ў падтрымку Крыму і ўсходняй Украіны выступіла добра вядомая ва Украіне «гастралёрша», якую бачылі на прарасійскіх мітынгах у Харкаве, Севастопалі і Кіеве.

 Жанчына выступіла са сцэны, прадставіўшыся уцякачкай з Данецка, і распавяла, як «уцякала ноччу». Выступ паказалі ў сюжэце расійскага Першага канала.

«Літаральна ўчора ноччу, прабіраючыся ў, можна сказаць, жудасных умовах, мы практычна, можна сказаць, беглі з Данецка. Гэта было вельмі балюча», — заявіла жанчына са сцэны.

Раней «гастралёрша» у ролі «адэсіткі» выступала ў Севастопалі — прасіла дапамогі ў Расіі. А некалькі дзён раней жанчына, заматаная ў расійскі сцяг, дэманстравала свой талент прамоўцы на мітынгу ў Харкаве.

Бачылі яе і ў лютым у Кіеве — у футболцы «салдацкай маці» і з сімволікай Партыі рэгіёнаў яна хадзіла да барыкады на Грушэўскага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула