БЕЛ Ł РУС

У Мінску затрымалі за плакат «Акупанты, прэч з Украіны!» ВІДЭА

6.03.2014 / 09:10

5 сакавіка грамадскі актывіст Максім Вінярскі правёў пікетаванне каля пасольства Расіі у Беларусі. Прыблізна ў 16.00 ён стаў насупраць будынка дыппрадстаўніцтва з плакатам «Акупанты, прэч з Украіны!». 

Некалькі раней актывіст растлумачыў сваю пазіцыю адносна падзей ва Украіне: «Я лічу, што прыйшоў час называць рэчы сваімі імёнамі. Тое, што зараз адбываецца ва Украіне, — фактычна акупацыя. Там іншаземныя войскі, там спробы захапіць вайсковыя часткі і дыктаваць краіне, як яна павінна жыць. (…) Немагчыма стаяць убаку і нічога з гэтым не рабіць. Я патрабую спыніць агрэсію, мы не можам сказаць, што нас гэта не датычыцца». 

Праз хвіліну ад пачатку пікетавання да Вінярскага падышоў супрацоўнік міліцыі, які ахоўваў пасольства, і паспрабаваў забраць плакат, патрабаваў паказаць дакументы. Ён выклікаў амапаўскі нарад, які ў 16.40 затрымаў актывіста і павёз яго ў напрамку Цэнтральнага РУУС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула