Крымчанін на ровары блакаваў калону расійскіх войскаў ВІДЭА
У той час як украінскія вайскоўцы абложаныя ў сваіх частках, жыхары Крыму супрацьстаяць акупантам негвалтоўнымі метадамі.
Прыклады гэтага кожны дзень прыводзяць мясцовыя СМІ, якія застаюцца непадкантрольнымі самаабвешчаным уладам. Факты супраціву паказаныя і на роліках, выкладзеных на YouTube.
На адным з іх відаць, як калону грузавікоў з салдатамі войска Расіі спрабаваў спыніць мясцовы жыхар, які заступіў дарогу машынам сваім роварам.