БЕЛ Ł РУС

АФН: Вяртаннем «Уралкалія» ў картэль Масква хоча купіць падтрымку Лукашэнкі па Крыме

6.03.2014 / 11:10

Nashaniva.com

«Пуцін можа аплаціць падтрымку Лукашэнкам акупацыі Украіны і наступнай анэксіі Крыма вяртаннем Уралкалія ў калійны картэль з Беларуссю», — такую гіпотэзу выказала Агенцтва фінансавых навінаў ( АФН). — Яшчэ зусім нядаўна новае кіраўніцтва «Уралкалія» адмаўляла магчымасць аднаўлення супрацоўніцтва з Беларуссю, адзначаючы, што гэтае пытанне нават не дыскутуецца», — нагадвае АФН.

Ідэя адраджэння калійнага картэля ўпершыню была агучана Ў распаўсюджаным учора агенцтвам Reuters інтэрв'ю з Дзмітрыем Разумавым, гендырэктарам інвестфонду «Онэксім».

«Онэксім» купіў 27% «Уралкалія» летась, а ўладальнік аграхімічнага холдынгу «Уралхім» Дзмітрый Мазепін — яшчэ 20%.

«Калі б супрацоўніцтва было адноўлена, гэта было б выгадна і нам, і «Беларуськалію», — сказаў Разумаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула