БЕЛ Ł РУС

Жыхарка Брэсцкай вобласці купіла за год 10 тысяч даляраў і не змагла патлумачыць падатковай, адкуль у яе грошы

6.03.2014 / 12:44

У поле зроку івацэвіцкіх падаткавікоў трапіла мясцовая жыхарка. Па дадзеных, якія паступілі з банкаў, за 2012 жанчына купіла больш за 10 тысяч даляраў.

— Сума, можа быць, і невялікая, але справа ў тым, што ў яе няма афіцыйных крыніц даходу, плюс пры гэтым яна часта перасякала мяжу, — распавялі FINANCE.TUT.BY ў інспекцыі МПЗ па Брэсцкай вобласці. — Таму мы зрабілі запыт дэкларацыі аб яе даходах і маёмасці за 2012 год.

Вынікі праверкі дэкларацыі паказалі: выдаткі жыхаркі раённага цэнтра над даходамі перавышаюць 20,5 мільёна рублёў. У выніку жанчыне прад'яўлены падаходны падатак у суме 1,9 мільёна рублёў. На дадзены момант ён ужо паступіў у даход бюджэту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула