Пуцін абмеркаваў з Радай бяспекі зварот парламента Крыма
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін днём 6 сакавіка правёў аператыўную нараду з членамі Рады бяспекі РФ, падчас якой абмяркоўвалася прынятае парламентам Крыма рашэнне звярнуцца з просьбай аб уваходжанні паўвострава ў склад Расіі. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».
Аб выніках нарады афіцыйнай інфармацыі няма.
У сустрэчы прымалі ўдзел прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў, спікер Дзярждумы Сяргей Нарышкін, кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Сяргей Іваноў, сакратар ФСБ Мікалай Патрушаў і яе кіраўнік Мікалай Бортнікаў, кіраўнік МУС Уладзімір Калакольцаў, міністр абароны Сяргей Шайгу, дырэктар СЗР Міхаіл Фрадкоў, а таксама пастаянны член Рады бяспекі Барыс Грызлоў.
У расійскай Дзярждуме ўжо заявілі, што гатовыя ў сціснутыя тэрміны прыняць законапраект, які прадугледжвае спрошчанае ўваходжанне частак іншых дзяржаў у склад РФ, які быў унесены яшчэ ў канцы лютага. Па словах аўтара дакумента Сяргея Міронава, гэты законапраект першапачаткова задумваўся ім з улікам сітуацыі ў Крыме.