БЕЛ Ł РУС

Сімферопальскай «Таўрыі» прапануюць гуляць у Кіеве і Львове. Ультрас гарантуюць бяспеку

6.03.2014 / 22:54

Канцэрн «Спартыўныя арэны Украіны» прапанаваў сімферопальскаму футбольнаму клубу «Таўрыя» правесці хатнія матчы чэмпіянату Украіны ў Кіеве і Львове.

«Для працягу сезона нават самі ўльтрас гатовыя дапамагчы ў гарантаванні бяспекі на стадыёнах», — заявіў генеральны дырэктар «Спартыўных арэн» Сяргей Сімакоў.

 15 сакавіка «Таўрыя» павінна была згуляць дома з кіеўскім «Дынама». 19-га красавіка — з «Карпатамі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула