БЕЛ Ł РУС

У Адэсе адмянілі Гумарыну — свята смеху

7.03.2014 / 10:20

У гэтым годзе адэсіты не будуць святкаваць Гумарыну ў сувязі са складанай сітуацыяй у краіне.

Як паведамілі ў Дэпартаменце інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Адэскай гарадской рады, 6 сакавіка ў мэрыі прайшла пагаджальная рада, на якой прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх дэпутацкіх фракцый і груп, прадстаўленых у гарадской радзе.

«Дэпутаты аднагалосна вырашылі, што ў сувязі са складанай абстаноўкай у краіне, святкаванне гумарыны не будзе праводзіцца як агульнагарадское мерапрыемства. Аднак творчыя калектывы, грамадскія арганізацыі, адэсіты і госці горада, якія выказалі жаданне адсвяткаваць 1 красавіка, змогуць правесці свае акцыі», — паведамілі ў дэпартаменце.

Першая Гумарына ў Адэсе адбылася ў 1973 годзе. У 1976 годзе яе забаранілі ўлады Украіны і Адэсы. Аднавілася Свята смеху ў канцы 1980-х.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула