Увазе студэнтаў, выключаных з ВНУ
Калі вы былі выключаныя са сваёй навучальнай установы, то можаце працягнуць навучаньне за мяжой.
Вядзецца збор інфармацыі пра студэнтаў ВНУ, каледжаў, тэхнікумаў, ПТВ, што зазналі перасьлед (былі арыштаваныя, зьбітыя, адлічаныя) падчас прэзыдэнцкай кампаніі і пасьля яе. Калі вы былі выключаныя са сваёй навучальнай установы, то можаце працягнуць навучаньне за мяжой. Тэл. для даведак: 8-029-612-57-38 (Людміла), e-mail: asipienka@yahoo.com.
Нагадаем, што 30 сакавіка Аляксандар Мілінкевіч і прэм’ер-міністар Польшчы Казімеж Марцінкевіч у прысутнасьці рэктараў шасьці найбуйнейшых польскіх унівэрсытэтаў падпісалі Дэклярацыю аб стварэньні фонду дапамогі рэпрэсаваным беларускім студэнтам імя Кастуся Каліноўскага. Беларусы могуць разьлічваць прыкладна на 300 месцаў у польскіх ВНУ -- ім будуць аплачаныя кошты навучаньня і пражываньня ў Польшчы. Ад ліпеня ў польскіх ВНУ пачнуцца курсы польскай мовы для беларускіх студэнтаў. Пачатак заняткаў -- 1 кастрычніка.