БЕЛ Ł РУС

Расія душыла Украіну яшчэ пры Януковічу: скараціла імпарт у студзені на 37%

7.03.2014 / 12:27

Расійскі імпарт з Украіны скараціўся ў студзені 2014 на 37% — да 698,3 млн даляраў.

Пра гэта паведамляе Федэральная мытная служба (ФМС) Расіі.

У той жа час аб'ём экспарту Расіі ва Украіну амаль не змяніўся ў параўнанні са студзенем 2013 года і склаў 2,65 млрд даляраў.

Дадатнае сальда гандлёвага балансу на карысць Расіі ў студзені 2014 склалася ў памеры 1,253 млрд даляраў супраць 836,8 млн даляраў годам раней.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула