БЕЛ Ł РУС

500 тысяч адной купюрай

23.10.2007 / 08:28

Nashaniva.com

У Быхаўскім раёне мужчына расплаціўся ў краме купюрай, даўно выведзенай з абарачэньня. Прадавец ня толькі ўзяў яе, але й даў рэшту.

Як паведамілі ў аддзяленьні інфармацыі й грамадзкіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкаму, 40‑гадовы жыхар вёскі Халастова расплаціўся за пакупку ў краме пасёлку Колас купюрай 1998 году — 500 тысяч рублёў. Прадавец ня толькі ўзяў яе, але й даў рэшту — 450 тысяч.

Вядзецца сьледзтва.

БЕЛТА via «Вечерний Минск»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула